Выступаючы ў Парку міру, мэр Шыро Сузукі папярэдзіў аб узрастаючай пагрозе ядзернай вайны і заклікаў сусветных лідараў вучыцца на прыкладах гісторыі.
«Гэты экзістэнцыяльны крызіс чалавецтва стаў непазбежным для кожнага з нас, хто жыве на Зямлі», — сказаў Сузукі, зачытваючы Пасланне міру. Мэр заклікаў да стварэння канкрэтнага плана дзеянняў па ліквідацыі ядзернай зброі, спасылаючыся на працу японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру мінулага года. Сузукі таксама папярэдзіў аб «заганным коле канфрантацыі і фрагментацыі», якое праследуе сучасны свет.
Акрамя тысяч японцаў, у цырымоніі ўшанавання ў Парку міру прынялі ўдзел прадстаўнікі 94 краін і рэгіёнаў.
Ядзерны ўдар ЗША па Нагасакі 9 жніўня 1945 года адбыўся тры дні пасля таго, як атамная бомба была скінута на Хірасіму ў заходняй Японіі.
Цяжка вызначыць дакладную колькасць ахвяр гэтых бамбардзіровак. У Хірасіме адразу пасля выбуху бомбы загінула больш за 70 000 чалавек, але да канца 1945 года колькасць ахвяр вырасла да 140 000. Бомба, скінутая на Нагасакі, стала непасрэднай прычынай гібелі 70 000–80 000 чалавек.
Кшыштаф Паўлішак (РАР)/юл